У Баранавічах затрыманыя сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14.02.2006г. каля 18-00 у прыватную кватэру па вул. Камсамольскай,29 кв.32 г.Баранавічы
ўварваліся тры міліцыянты на чале з маёрам Суднікам Эдуардам – начальнікам прафілактыкі і грамадзкай бясьпекі Баранавіцкага аддзяленьня міліцыі і адна асоба ў цывільным. У кватэры на гэты момант знаходзіліся сябры ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Мілінкевіча: Пятровіч Карней (кіраўнік штаба), Мезяк Віктар, Гоўша Уладзімір, Севярцаў Мікалай, Аляхновіч Віктар, Мінін Міхаіл і Галькевіч Аляксандр.
На пачатку міліцыянты заявілі, што ходзяць па кватэрах і шукаюць самагоншчыкаў, папярэджваюць кватэрныя крадзяжы (сярод іх быў і ўчастковы), але потым адразу перайшлі да справы, заявіўшы, што тут праводзіцца несанкцыянаваны сход, і запатрабавалі кожнага даваць тлумачэньні, якія яны запісвалі, а потым патрабавалі падпісаць. Але сябры ініцыятыўнай групы адмовіліся іх падпісваць і заявілі аб незаконнасьці дзеяньняў міліцыянтаў. Яны паказалі свае пасьведчаньні, выдадзеныя ЦВК, і пашпарты, аднак гэта на міліцыянтаў не падзейнічала. Трымалі сяброў ініцыятыўнай групы дзве гадзіны, нікога з кватэры не выпускалі і пасьля тэлефонных перамоваў са сваім кіраўніцтвам пачалі складаць пратаколы аб несанкцыяваным сходзе.
Як паведамілі жыхары дома, міліцыянты сачылі за гэтым пад’ездам, седзячы ў машыне, недзе з 16-30. Аб сходзе ініцыятыўнай групы даведаліся, магчыма, праслухоўваючы тэлефоны. Акрамя таго, пры выхадзе з дому аказалася, што каля машыны кіраўніка штаба сп. Пятровіча Карнея стаіць машына ДАІ. Чарговая праверка дакументаў цягнулася хвілін 20.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international