viasna on patreon

Слонім: Збор подпісаў ідзе цяжка

2010 2010-10-08T13:13:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты на Слонімшчыне ідзе даволі няпроста. Пра гэта паведамляюць “Праваабаронцам за свабодныя выбары” сябры ініцыятыўных групаў.

Так, на 12 гадзін 8 кастрычніка ў Слоніме за Віталя Рымашэўскага сабрана 1 038 подпісаў, за Уладзіміра Някляева - каля 800, за Яраслава Раманчука - каля 400, за Рыгора Кастусёва - каля 400, за Андрэя Саннікава - 280. За Алеся Міхалевіча збор подпісаў у Слоніме толькі распачаўся.

На пытанне, колькі подпісаў сабрана за Аляксандра Лукашэнку, кіраўнік яго ініцыятыўнай групы ў Слоніме, старшыня слонімскай суполкі ГА “Белая Русь” Уладзімір Пастэрнак сказаў, што вельмі многа. А на просьбу канкрэтызаваць свой адказ спадар Пастэрнак дадаў: “Вельмі многа. А пасля заканчэння збору подпісаў іх будзе яшчэ больш”. Канкрэтную лічбу Уладзімір Пастэрнак так і не назваў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства