У «Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі» прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку

2010 2010-10-08T12:23:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікам РУП «Інстытута глебазнаўства і аграхіміі» яшчэ тыдзень таму паведамілі, што не варта падпісвацца за іншых кандыдатаў акрамя Лукашэнкі. Першапачаткова гэта гучала як папярэджанне — вам жа лепей будзе, бо ўся інфармацыя па спісах потым ад ЦВК спусціцца да працадаўцаў.

Што канкрэтна будзе навукоўцам за такую правіннасць начальства не ўдакладняла, аднак правяраць не раілі.

Акрамя гэтага на тэрыторыі інстытута былі прыняты «перадвыбарчыя» меры. Узмацнілі ахову, пачалі сачыць, каб ніхто выпадковы не патрапіў на тэрыторыю інстытута, а таксама супрацоўнікам сталі адмаўляць у адпачынках і надзейней правяраць бальнічныя.

Сёння ў інстутуце дайшло нават да просьбаў — прыйдзіце з пашпартам да начальніка. Зноўку ніхто не пагражаў і не абяцаў звальненне за адмову, аднак зроблена ўсё ва ультыматыўнай форме: не хочаш ставіць подпіс за Лукашэнку — потым не кажы, што цябе не папярэджвалі. Пра гэтыя падзеі «Нашай Ніве» паведаміў адзін з супрацоўнікаў Інстытута, які пажадаў захаваць ананімнасць.

Лукашэнка па тэлебачанні заяўляе аб спыненні збору подпісаў і просіць падпісвацца людзей за яго апанентаў. Насамрэч, у гэты час прымусовы збор подпісаў і запалохванне людзей працягваецца. Ці то начальства «Інстытута глебазнаўства і аграхіміі» учора навіны не глядзела і яшчэ не ў курсе новай палітыкі, ці то Лукашэнка лукавіць і збіраецца дасягнуць 1 мільёну подпісаў за сваю кандыдатуру.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international