Лідэр гарадзенскага "Маладога Фронту" Яўген Скрабутан адлічаны з Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яўген Скрабутан вучыўся на трэцім курсе Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта. Зараз ён даведаўся, што адлічаны з навучальнай установы.
У загадзе сказана, што адлічэнне студэнта звязана з парушэннем правілаў унутранага распарадка універсітэта. 13 лютага мастоўскі суд аштрафаваў Яўгена на 290 тысяч рублёў нібыта за незаконную перадвыбарчую агітацыю і распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных.

"Я вельмі абураны падобнымі дзеяннямі кіраўніцтва нашага універсітэта. Мяне выключылі вельмі хутка, і я нават не ведаю, ці было перад гэтым паседжанне дэканаў, са згоды якіх выключаюць студэнтаў. Я збіраюся падаваць скаргу ў суд, пракуратуру і, магчыма, у Міністэрства адукацыі," – адзначыў Яўген Скрабутан.

У 2004 годзе Яўген Скрабутан быў выключаны за графіці, аднак яму ўдалося ўзнавіцца ва універсітэце, паведаміла "Пагоня".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international