Варшаўскія актывісты руху супраць сьмяротнага пакараньня запрашаюць беларусаў

2010 2010-10-08T10:34:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzien_10_x_plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрацягу трох дзён у Варшаве праходзяць Еўрапейскія дні супраць сьмяротнага пакараньня.  Цікавая праграма, якую прадрыхтавалі грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, прапануе самыя разнастайныя мерапрыемствы.

8 кастрычніка  ў залі С (Colegium Civitas, XII piętro PKiN) адбудзецца паказ фільма  "17 жніўня” і дыскусія "Што замест сьмяротнага пакараньня?", у якой прымуць удзел: Галіна Бартноўская, Вольга Саламатова (Хельсінкскі фонд па правах чалавека), Марэк Лагадзінскі (прэзідэнт Фонд "Slawek"), генэрал Павал Насілоўскі (прадстаўнік міністра юстыцыі). Пачатак у 18-00.

У нядзелю, 10 кастрычніка, на вуліцы перад варотамі на Новым Свяце 48 (wysokości kluboksięgarni Instytutu Reportażu "Wrzenie Świata") з 9 да 21-00 пройдуць акцыі:
”Прыйдзі і падпішы дэклярацыю супраць смяротнага пакараньня і лісты ў абарону асуджаных” і “Пазнаёмся з людзьмі  Horizontu, стань побач з імі”.

Арганізатары запрашаюць усіх, каму неабыякавы лёс асуджаных да сьмяротнага пакараньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international