Канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня ў Вільні

2010 2010-10-08T10:06:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jwmzvaxf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 кастрычніка ва ўсёй Еўропе адзначаюць Міжнародны дзень супраць сьмяротнага  пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі з Беларусі і Літвы адыграюць разам канцэрт на адной сцэне, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” праводзіць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” ў Беларусі - апошняй краіне Еўропы, дзе яшчэ выкарыстоўваюць гэты варварскі від пакараньня. Знакамітыя беларусы – грамадскія дзеячы, мастакі, пісьменьнікі палітыкі- у ліку першых падпісалі Петыцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Да іх подпісаў далучылася каля чатырохсот праціўнікаў смяртнай кары. Сярод іншых, кампанію падтрымаў вядомы спявак і акцёр Стынг.

Канцэрт ладзіцца дзякуючы арганізацыям: Belarus Watch,  Беларускі Дом правоў чалавека і праваабарончы цэнтр “Вясна”.

На сцэне граюць: RAHIS (Беларусь) і ZALA & DRIUKAS (Літва).

Чакаем: 10 кастрычніка 2010 г.,19-00, клуб "Artistai", Šv.Kazimiero g. 3, Вільня


Уваход вольны!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international