Навалукомль: Пасля 15 сутак утрымання актывіста выпусцілі з псіхіятрычнай бальніцы

2010 2010-10-08T09:38:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

50-гадовы жыхар Навалукомля, якога супрацоўнікі міліцыі пад канвоем даставілі ў псіхіятрычную бальніцу, вярнуўся дахаты. Ён адразу далучыўся да ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева, як і планаваў  да гвалтоўнага змяшчэння ў бальніцу.

У Навалукомскай псіхіятрычнай бальніцы Пятру Баравіку давялося правесці 15 дзен. Ён трапіў туды пасля таго, як паскардзіўся ў міліцыю, што да яго па пошце прыйшоў распячатаны канверт,  дзе не аказалася дакументаў на стварэнне ў Навалукомлі ініцыятыўнай групы  Уладзіміра Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо пісалі http://www.spring96.org/be/news/35955/ пра гэтую падзею падрабязна.

Цяпер Пётр Баравік паведаміў, што ціск з боку міліцыі і захады карнай псіхіятрыі ніколькі не паўплывалі на яго палітычныя перакананні, і ён прыступае да збору подпісаў за дэмакратычных вылучэнцаў.

Аляксей Гаўруцікаў, віцебскі каардынатар ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, які і накіроўваў спадару Баравіку лісты з дакументамі, напісаў шэраг скаргаў наконт знікнення бланкаў з распячатаных канвертаў і незаконнага ўтрыманьня навалукомскага актывіста ў псіхіятрычнай бальніцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international