Разгляд іску Галоўнага гаспадарчага упраўлення справамі прэзідэнта да Саюза беларускіх пісьменнікаў перанесены на два тыдні

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лютага ў Гаспадарчым судзе Менска павінна была разглядацца позва Галоўнага гаспадарчага упраўлення справамі прэзідэнта да Саюза беларускіх пісьменнікаў аб спагнанні больш за 55 мільёнаў рублёў арэднай платы. Але, як паведаміў ПАГОНІ сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Анатоль Івашчанка, разгляд справы перанесены на два тыдні і звязаны з "вывучэннем дадатковых абставінаў".
14 лютага адбылося паседжаньне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, на якім разглядалася гэтае балючае для творцаў пытанне. Па словах Анатоля Івашчанкі, пісьменнікі мяркуюць, што судовая справа зацягнецца надоўга. У той жа час з СБП былі выключаныя 35 сяброў СБП, якія ўступілі ў новаствораны Саюз пісьменнікаў Беларусі і падалі заявы аб выхадзе з арганізацыі. У той жа час 13 новых сяброў прынялі ў СПБ .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international