“Віцьбічы” піша пра збор подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі, прозвішчы іншых прэтэндэнтаў не называюцца

2010 2010-10-08T09:26:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У артыкуле “Возле пикета оживленно” ( «Віцьбічы» ад 7.10.2010), надрукаваным у віцебскай гарадской газеце, апісана паспяховая праца збіральнікаў подпісаў за дзеючага прэзідэнта. Прозвішчы іншых прэтэндэнтаў, за якіх збіраюць подпісы на суседніх пікетах, падкрэслена не названы.

У артыкуле падаецца дакладнае месца размяшчэння пікета за вылучэнне А.Лукашэнкі -- “на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Фрунзе, побач з білетнымі касамі”. І падрабязнае апісанне: шыльда з надпісам “Збор подпісаў за вылучэнне  кандыдатам у Прэзідэнты Р.Б. Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча” і пісьмовы стол, на якім ляжаць Канстытуцыя і Выбарчы кодэкс. 

У тэксце зазначаецца, што збор подпісаў ідзе актыўна: “Удзень 6-га кастрычніка вакол пікету было людна. Збіральнікі подпісаў раз за разам уносілі ў падпісныя аркушы прозвішчы тых, хто выказаў жаданне падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі на будучых выбарах”.

Аднак журналіст Віталь Сянькоў -- уважлівы назіральнік і аўтар дэтальнага апісання пікету ў падтрымку дзеючага прэзідэнта – не палічыў патрэбным згадаць, што  выбарчая кампанія не абмяжоўваецца працай у падтрымку А.Лукашэнкі. Напісаўшы, што “актыўнасць грамадзян каля пікетаў  ініцыятыўных груп іншых двух прэтэдэнтаў была яўна невысокай”, супрацоўнік дзяржаўнай газеты палічыў за лепшае не называць канкрэтных іменаў і прозвішчаў – верагодна, каб не прапагандаваць дзейнасць “ідэйных праціўнікаў”.

Між тым, па абодва бакі ад апісанага В.Сяньковым пікета ўжо не першы дзень праходзіць збор подпісаў за Андрэя Саннікава і Віталя Рымашэўскага. І кожны, хто праходзіць каля збіральнікаў подпісаў, можа на ўласныя вочы ўбачыць і ацаніць, вакол якога пікета больш народу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international