Барысаў: Адміністрацыя гандлёвага дома хацела забараніць Някляеву збіраць подпісы

2010 2010-10-08T07:56:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-niakliaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаў зачасцілі апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва. 6 кастрычніка з барысаўчанамі сустракаўся Яраслаў Раманчук, на наступны дзень -  Уладзімір Някляеў.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў прыехаў у Барысаў каля апоўдня і амаль гадзіну правёў на пікеце па зборы подпісаў у сваю падтрымку побач з  універмагам "Веста". На гэты раз адміністрацыя крамы па тэхнічных прычынах не зачыняла і збору подпісаў ніяк не перашкаджала.

Чаго не скажаш пра адміністрацыю іншай буйной крамы,  дзе размяшчаўся пікет і куды накіраваўся Ўладзімір Някляеў потым. Прадстаўнікі  адміністрацыі Дома гандлю пачалі даказваць, што ставіць пікет побач з іх гандлёвым аб'ектам забараняецца. Аднак, калі пікетчыкі  збіраліся ўжо патэлефанаваць у ЦВК, пільныя супрацоўнікі гандлю адразу ж сышлі.

Усяго за дзве гадзіны пікетавання зборшчыкам не без дапамогі прысутнасці Ўладзіміра Някляева ўдалося сабраць каля сотні подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international