Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Сяргея Скрабца да 2,5 гадоў зняволення

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Сяргея Скрабца да 2,5 гадоў зняволення за выманьванне крэдыту, але апраўдалі паводле эпізоду аб падрыхтоўцы да хабарніцтва. Сяргей Скрабец заяўляе пра палітычна матываваны прысуд, а назіральнікі адзначаюць, што ён больш мяккі, чым чакалася.

Як паведаміла радыё Свабода, з трох абвінавачванняў, якія прад’явіла Сяргею Скрабцу пракуратура, цалкам суддзя Віктар Ракіцкі пагадзіўся толькі з адным – аб выманьванні крэдытаў.

Былы дэпутат прызнаны вінаватым ў выманьванні крэдытаў у "Беларусбанку" праз свае асабістыя сувязі і карыстаючыся пасадай дэпутата парламенту. Не выключана, што пакаранне магло быць яшчэ больш мяккім, але суддзя улічыў, што Скрабец не прызнаў сябе вінаватым і не кампенсаваў стратаў, якія нанёс банку.

У выніку былы дэпутат павінен адбыць два з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыма.

Таксама суддзя Ракіцкі палічыў Скрабца вінаватым ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, але з-за даўніны часу гэтага нязначнага злачынства вызваліў падсуднага ад адказнасці.

Што да абвінавачвання, паводле якога былы дэпутат быў арыштаваны летась ў траўні – гэта падрыхтоўка да дачы хабару – дык у гэтым эпізодзе суд Скрабца апраўдаў.

Паводле суда, следства не прадставіла пэўных доказаў віны палітыка: Сяргей Скрабец сапраўды выказваў заклапочанасць лёсам знаёмага, якому пагражала крымінальная адказнасць, але ад дачы хабару ён сам адмовіўся, вырашыў суддзя Віктар Ракіцкі.

Брат Сяргея Скрабца, былы прадпрымальнік Аляксандр Скрабец прызнаны вінаватым ў прадстаўленні непраўдзівых звестак, што нанесла вялікую шкоду, і асуджаны на два гады ўмоўнага зняволення з адтэрміноўкай на год. Пасля суда Аляксандр Скрабец не хаваў свайго задавальнення прысудам, ў тым ліку і прысудам брату.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international