Еўрапарламент у чарговы раз заклікаў Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне
http://spring96.org/be/news/36013
2010
2010-10-07T16:50:10+0300
2010-10-07T16:50:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
http://spring96.org/files/images/sources/smert.jpg
Еўрапарламент зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў адным з пунктаў прынятай 7 кастрычніка рэзалюцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.
У тэксце рэзалюцыі падкрэсліваецца, што Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае смяротнае пакаранне. Адзначаецца, што і ПАСЕ, і Еўрасаюз неаднаразова заклікалі адмяніць гэтю меру.
У рэзалюцыі таксама гаворыцца, што Еўрапарламент сур'ёзна занепакоены справядлівасцю судовых працэсаў у Беларусі, а таксама тым, што цела забітага не выдаецца сваякам для пахавання і месца пахавання не паведамляецца.










