viasna on patreon

У Бярозаўскім раёне пікеты па зборы подпісаў - малаэфектыўныя

2010 2010-10-07T14:55:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозаўскім раёне збор подпісаў пачалі ажыццяўляць на пікетах. Першымі гэтай формай збору подпісаў скарысталіся сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, арганізаваўшы пікет у Белаазёрску каля гарадскога Дома культуры. З гадзіны да трох гадзін дня было сабрана ўсяго 16 подпісаў.

Усе падпісанты скардзіліся на адсутнасць інфармацыі. Сябрам  ініцыятыўнай групы прыходзілася шмат часу ўдзяляць тлумачэнням наконт дадзеных кандыдата, кім працуе, якое ў яго сямейнае становішча. Яны лічаць працу ад дзвярэй да дзвярэй больш эфектыўнай: за той жа час можна сабраць ад 30 да 40 подпісаў.

Не адбылося і без вострых момантаў. Прыхільніца Лукашэнкі крычала, што партрэт Някляева трэба знішчыць. Па яе меркаванню, не дай Бог сыйдзе дзеючы презідэнт, то на вуліцах не будзе парадку, прадпрыемствы абрынуцца, а золата, што ён назбіраў, раскрадуць.

 “Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства