Гомель: медыкі ставяць подпісы за Лукашэнку арганізавана і «добраахвотна»

2010 2010-10-07T10:26:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак медыцынскае кіраўніцтва Гомеля нагадала падначаленым — загадчыкам бальніц і паліклінік, што пачаўся збор подпісаў, і прапанавала актывізаваць і аптымізаваць гэты працэс у сваіх установах. Што, відаць, было і зроблена. Бо 6 кастрычніка супрацоўнікі дзіцячай паліклінікі, што на вуліцы Багданава, прыйшлі да сваіх суседзяў — супрацоўнікаў філіяла №8 гарадской паліклінікі з мэтай збору подпісаў. Усё прайшло хутка і арганізавана, бо яшчэ ў панядзелак супрацоўнікі былі папярэджаны, што на працу трэба ісці з пашпартамі, і ў 12.00 сабрацца ў актавай зале. Паслухмяныя медыкі так і зрабілі.

Здавалася б, і заканадаўства не парушана, бо ў рашэнні гарвыканкама не прапісана, што нельга збіраць подпісы ў паліклініцы, але правабааронцаў насцярожвае той факт, што такія «добраахвотныя подпісы» супрацоўнікі паліклінікі ставяць па, мякка кажучы, прапанове, а не мякка — загаду начальніка. Хіба хто асмеліцца адмовіцца?

А вось у галоўным корпусе Беларускага ўніверсітэта траспарту (Гомель) подпісы за Лукашэнку збірала прарэктар па выхаваўчай працы ўніверсітэта — як сябра ініцыятыўнай групы дзейнічаючага кіраўніка дзяржавы. І ці хопіць у студэнтаў смеласці адмовіць прарэктару ў тым, каб паставіць подпіс за прэзідэнта.

Па закону ў патэнцыйных кандыдатаў магчымасці роўныя, а на практыцы выходзіць, што розныя. Бо ёсць розніца — ці стаяць на вуліцы на холадзе і браць па подпісу з чалавека, ці сабраць калектыў у актавай зале і адразу падпісаць некалькі дзесяткаў чалавек.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international