viasna on patreon

МОЛАДЗЕВЫЕ АРГАНІЗАЦЫІ "ЗУБР" І "МАЛАДЫ ФРОНТ" ПРЫНЯЛІ СУМЕСНУЮ ЗАЯВУ

2006 2006-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьпецслужбы разгарнулі супраць беларускай моладзі сапраўдны тэрор: адносна шэсьці актывістаў "Зубра" і "Маладога Фронту" узбуджаны крымінальных справавы, кінуты за краты адзін з лідэраў "Маладога Фронту" Артур Фінькевіч, актывіст "МФ" Зьміцер Касьпяровіч і каардынатар "Зубру" Яўген Афнагель, за ўдзел у грамадзянскай кампаніі салідарнасьці адносна моладзевых актывістаў зафіксавана 242 факта рэпрэсій. Але калгасная дыктатура ня зломіць беларускую моладзь.

16 лютага - у Дзень беларускай Салідарнасьці - у вокнах тысяч беларусаў традыцыйна пагасьне сьвятло і запаляцца сьвечкі, моладзь апране джынсы і пачэпіць джынсавыя стужкі, па ўсім сьвеце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пракоціцца хваля Салідарнасьці зь Беларусьсю.

16 лютага мы заклікаем усіх, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай прыйсьці а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы, каб запаліць разам з намі сваю сьвечку Свабоды.

- Мы патрабуем ад уладаў вызваліць з-за кратаў усіх палітзьняволеных, спыніць “палітычныя” крымінальныя справы, аднавіць у навучальных установах адлічаных з-за ўдзелу ў грамадзянскіх кампаніях студэнтаў і навучэнцаў.

- Мы салідарныя з сем’ямі забітых лідэраў апазіцыі Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.

- Мы салідарныя з палітзьняволенымі Міхаілам Марынічам, Валерам Леванеўскім, Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, Сяргеем Скрабцом, Андрэем Клімавым, Зьміцерам Касьпяровічам, Артурам Фінькевічам і Яўгенам Афнагелем.

- Мы салідарныя з журналістамі незалежных СМІ, студэнтамі зачыненых Беларускага Ліцэя і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі.

ЗА ВАШУ І НАШУ СВАБОДУ!

"Зубр", "Малады Фронт"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства