Бабруйск: Ціск на членаў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага працягваецца

2010 2010-10-06T18:15:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу апошніх дзён да членаў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага ў Бабруйску пачалі прыходзіць людзі, якія называюць сябе прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі.

- Шмат да каго ўжо прыходзілі, - распавядае Таісія Кабанчук, лідэр бабруйскай суполкі БХД. – Яны выбіраюць людзей, якія з’яўляюцца заснавальнікамі партыі  і членамі ініцыятыўнай групы. Прыходзяць дахаты, просяць падпісаць нейкія анкеты. Прыходзілі ўжо дахаты да Аляксандры Сьянавай, Анастасіі  Міхалап, Святланы Абрамнікавай і яшчэ некалькіх чалавек. Пры гэтым іх “абыход” яшчэ працягваецца. Нашы людзі ўжо ведаюць пра гэта і не адчыняюць дзверы.

Таісія Кабанчук паведаміла, што людзі, якія называюць сябе супрацоўнікамі Мінюста, спрабуюць запалохаць людзей, і часам гэта атрымліваецца зрабіць.

- У Бабруйскім раёне жыве жанчына, яна таксама сябра ініцыятыўнай групы і заснавальніца БХД, - працягвае распавядаць Таісія Кабанчук. - Імя яе называць не буду, але адзначу, што яна працуе ў дзяржаўнай установе. Да яе першай прыехалі гэтыя супрацоўнікі Мінюста. Пагражалі, што яна пазбавіцца працы, і пад ціскам гэтая жанчына падпісала заяву аб выхадзе з партыі і ініцыятыўнай групы…  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international