Брэст: Пікеты па збору подпісаў праходзяць у ажыўленых месцах

2010 2010-10-06T14:53:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-centralny_rynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Члены ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава пакуль аддаюць перавагу збіраць подпісы на тэрыторыі каля цэнтральнага рынку Брэста, якая лічыцца вельмі прывабнай з пункту гледжання стасункаў з людзьмі. 5 кастррычніка Саннікаў асабіста прыязжаў на месцы пікету і гутарыў як з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы, так і з брэстаўчанамі (у працэсе гутаркі некаторыя з гараджан выказалі жаданне паставіць свае подпісы за яго вылучэнне).

Каля цэнтральнага рынку штодня арганізуюць пікеты і прадстаўнікі іншых патэнцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, напрыклад, Уладзіміра Някляева. У мінулыя выходныя сябры ініцыятыўнай групы Някляева арганізавалі некалькі пікетаў у ажыўленых месцах, што па іх прызнанню, дало добры вынік. Пікеты ў падтрымку гэтага кандыдата таксама арганізуюцца ў ЦУМа, кінатэатра «Беларусь», гандлёвага цэнтра «Юбілейны». У гэтых дастаткова шматлюдных месцах прадстаўнікі ініцыятыўных груп іншых патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты пакуль заўважаны не былі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international