viasna on patreon

14 лютага ў раённым судзе г. Беласток адбылося паседжаньне па справе выдаўцоў тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва"

2006 2006-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 сяброў Праграмнай рады абвінавачваюцца ў парушэньнях у справаводстве. Сённьня пракурор зачытаў акт абвінавачаньня.
Ніхто з абвінавачаных сваёй віны не прызнаў. Зь іх боку
прагучалі адназначныя думкі, што гэтая справа мае палітычную матывацыю і скіраваная супраць беларускай
нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Паседжаньне цягнулася дзьве гадзіны, пасьля пракурор запатрабаваў
перапынку ў працэсе. У выніку быў абвешчаны перапынак да 10 сакавіка і 6 красавіка.
На наступных паседжаньнях адбудзецца допыт сьведак па
справе "Нівы". Варта адзначыць, што бок абвінавачаньня па
ходзе справы мяняў пракурора тройчы.

Галоўны рэдактар "Нівы" Яўген Вапа лічыць, што "з такой
фармулёўка можна абвінавачваць тысячы пазаўрадавыя
арганізацыі Польшчы. Пасьля такіх працэсаў актыўнасьць
сяброў гэты арганізацый імкнецца да нуляЮ што можа
негатыўна паўплываць на грамадскае жыцьцё краіны. І ўвогуле выглядае, што гэты абвіанвачаньні зробленыя пад заказ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства