Светлагорск: Суд выканкаму таварыш

2010 2010-10-06T14:04:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-svietlahorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
С. Міхальчанка і В. Рыбчанка ў зале суда

С. Міхальчанка і В. Рыбчанка ў зале суда

У Светлагорску (Гомельская вобласць) суддзя Г. Свідуновіч пакінула без задавальнення скаргу на неўключэнне ў раённую выбарчую камісію прадстаўніка апазіцыі.

– Прэзідыум Светлагорскага райсавета і райвыканкам не ўключылі ў камісію прадпрымальніка Генадзя Жулегу, які быў вылучаны ад нашай раённай арганізацыі партыі «Справядлівы свет». Такім чынам, атрымалася, што ў камісіі няма прадстаўнікоў апазіцыі, – распавяла кіраўнік партарганізацыі Святлана Міхальчанка, якая падала скаргу ў суд.

Справу вяла намеснік старшыні раённага суда Свідуновіч Галіна Мікалаеўна. Ад партарганізацыі выступалі С. Міхальчанка, прадстаўнік партыі Валерый Рыбчанка, прысутнічаў Г. Жулега. Прэзідыум райсавета прадстаўляў Гудыменка Аляксандр Іванавіч (старшыня выканкама рабочага пасёлка Сасновы Бор), райвыканкам – кіраўнік справамі Дзікун Вячаслаў Міхайлавіч і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Кукар Уладзімір Уладзіміравіч.

У пачатку судовага пасяджэння высветлілася, што ў А. Гудыменкі пашпарт, які ўдзельнікі працэсу павінны прадастаўляць для пацвярджэння асобы, «застаўся ў машыне». Дакумент ён прынёс падчас перапынку. Варта заўважыць, што ўваход у будунак суда – толькі па прад’яўленню дакумента. Няўжо на прадстаўнікоў улады гэты парадак не распаўсюджваецца?

– Як і на іншых аналагічных судах па краіне, суддзя пастанавіла: адмовіўшы уключыць Г. Жулегу ў камісію, улады нічога не парушылі, –  гаворыць С. Міхальчанка. – Таму што Выбарчы кодэкс Беларусі не гарантуе ўключэнне ў камісію прадстаўнікоў розных палітычных сіл. Я і мае калегі лічым, што гэта стварае ўмовы для фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Падчас паседжання Ул. Кукар звяртаўся да суддзі «таварыш суддзя» (належыць казаць «высокі суд»). А. Гудыменка атрымаў заўвагу ад суддзі за тое, што пры абвяшчэнні перапынку пайшоў з залы, не дачакаўшыся словаў сакратара «прашу ўстаць». Ужо з дзвярэй яго вярнулі на сваё месца.

– Мы накіруем у Гомельскі абласны суд заяву з просьбай праверыць правільнасць рашэння Светлагорскага суда па нашай справе, – паведаміла С. Міхальчанка.


“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international