Чыноўнікі ў Лёзна таксама прыслухаліся да “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”

2010 2010-10-06T12:40:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Лёзненскага райвыканкаму з’явілася інфармацыя пра выбары, хаця да ўчорашняга дня гэта быў адзіны афіцыйны сайт Віцебшчыны, дзе пра дзяржаўную кампанію не было ані згадкі.

Літаральна на наступны дзень пасля публікацыі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары” пад загалоўкам “У Лёзна выбараў не будзе?” мясцовы выканкам паспяшаўся засведчыць адваротнае.  На афіцыйным сайце райвыканкаму ўсё ж з’явіўся банэр, які адсылае да інфармацыі пра выбары прэзідэнта – амаль праз тры тыдні пасля афіцыйнага абвяшчэння гэтай падзеі.

На адпаведнай старонцы цяпер размешчана пастанова Палаты Прадстаўнікоў пра прызначэнне даты выбараў і рашэнне мясцовых уладаў пра вызначэнне месцаў, дзе забаронена ладзіць пікеты па зборы подпісаў. А таксама Пастанова аб стварэнні раённай выбарчай камісіі з  пералікам яе сябраў.

Такім чынам, сайт Лёзненскага райвыканкаму адразу апынуўся, так бы мовіць, на самых перадавых  пазіцыях у інфармаванні насельніцтва – бо на шэрагу іншых сайтаў выканкамаў Віцебшчыны (да прыкладу, на сайце Міёрскага райвыканкаму) спісаў сябраў раённых камісій яшчэ няма, хаця стварылі іх больш як тыдзень таму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international