Жодзіна: Умовы для збору подпісаў - няроўныя (фота)

2010 2010-10-06T09:38:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жодзіне пашыраецца актыўнасць ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты. Так, тры дні працуюць пікеты па зборы подпісаў за прадстаўніка Партыі АГП Яраслава Раманчука, лідэра грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава і лідэра кампаніі “Гавары праўду” Уладзімера Някляева. Пікеты праводзяцца каля былой універсальнай крамы №33 па вул. Гагарына, якая знаходзіца на зручным шляху да ВА «Світанак». Тут жа можна сустрэць зборшычыкаў подпісаў і за кандыдатуру Алеся Міхалевіча.

6 кастрычніка плануецца прыезд у горад Яраслава Раманчука, які з’явіцца на яшчэ адным новым пікеце каля ўніверсаму «Цэнтральны».

Пікетаў па зборы подпісаў за іншых прэтэндэнтаў у горадзе больш не заўважана. Жодзінскія назіральнікі адзначаюць тыповыя паводзіны грамадзянаў пры зборы подпісаў. Людзі спыняюцца, прыглядаюцца да інфармацыйных матэрыялаў, задаюць пытанні, падпісваюцца. Некаторыя, звычайна сталага веку, праходзяць і ўслых выказваюць сваё незадавальненьне ўжо тым, што нехта набраўся смеласьці ствараць канкурэнцыю і прэтэндаваць на высокі пост прэзідэнта краіны. А некаторыя выказваюць свой песімізм наконт рэальнасьці падліку галасоў.

Некаторыя людзі выказваюць крыўду на тое, што прэтэндэнты пастаўленыя ў няроўныя ўмовы, а іх саміх фактычна прымушаюць на працы падпісвацца за кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. Так, аднаму з працоўных БелАЗу, які збіраўся ў адпачынак, кіраўніцтва нават паставіла ультыматум. Сказалі, што «не атрымаеш адпачынкавыя, пакуль не паставіш подпіс там, дзе патрэбна».

Адзін з супрацоўнікаў Упраўлення інфармацыйных сістэм (УІС) з БелАЗ, якое налічвае каля 90 чалавек, паведаміў, што кіраўніцтва загадала працоўным прынесьці 6 кастрычніка на працу пашпарты. Дадзеную неабходнасць старшыня прафкаму Алена Казак патлумачыла тым, што працоўны калектыў з мэтай збору подпісаў наведаюць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Супрацоўнік УІС адзначыў, што ён не можа рызыкнуць і дэманстратыўны адмовіцца ад прапановы начальства, бо яму «яшчэ ўнукаў гадаваць неяк трэба». І ён, працуючы па кантракце, «баіцца згубіць сваё месца працы перад пенсіяй».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international