Баранавічы: Позву ў ваенкамат сябру ініцыятыўнай групы ўручылі проста падчас збору подпісаў

2010 2010-10-06T08:59:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryshchenia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 верасня супрацоўніца Баранавіцкага ваекамата ўручыла позву мясцоваму актывісту Яраславу Грышчэні проста падчас збору подпісаў на пікеце ў цэнтры горада. У позве паведамляецца, што Яраслаў абавязаны з’явіцца ў ваенкамат 8 кастрычніка а 9 гадзіне раніцы. Ён ужо быў у ваенкамаце 27 верасня і паведаміў, што 10 кастрычніка ўручыць супрацоўнікам ваеннага ведамства паведамленне аб тым, што з’яўляецца студэнтам Познанскага ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча.

Адначасова Яраслава Грышчэню стаў нечакана шукаць участковы міліцыянер.

Яраслаў Грышчэня каардынуе ў Баранавічах працу моладзі з ініцыятыўных груп па збору подпісаў за Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча. За 4 дні працы маладыя актывісты сабралі ў цэнтры горада 300 подпісаў за Яраслава Раманчука і каля 800 подпісаў за Мікалая Статкевіча.

Яраслаў Грышчэня не супраць службы ў беларускім войску, але хвалюецца, што яго могуць падчас збору подпісаў “затрымаць” на невызначаны тэрмін, знайшоўшы “зручную” зачэпку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства