Салігорск: Найбольшую актыўнасць праяўляюць ініцыятыўныя групы Міхалевіча, Някляева, Раманчука і Саннікава

2010 2010-10-06T08:42:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/soligorsk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перадвыбарчыя штабы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Салігорску распачалі актыўную кампанію па зборы подпісаў. Акрамя традыцыйнага абыходу кватэраў ініцыятыўныя групы выкарыстоўваюць для гэтай мэты і форму пікетаў.
Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў ў ЦВК выявіла найбольш моцныя перадвыбарчыя штабы дэмакратычных кандыдатаў на Салігоршчыне. Па некалькі дзясяткаў чалавек налічваецца ў камандах Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. Цікава, што штабоў Някляева ў Салігорску нават два. Ініцыятыўныя групы менавіта гэтых кандыдатаў праяўляюць найбольшую актыўнасць па зборы подпісаў. Першыя вулічныя пікеты каля гандлёвага рынку "Кастрычніцкі" ужо правялі каманды Някляева, Раманчука і Саннікава.
Як адзначаюць кіраўнікі штабоў і сябры ініцыятыўных групаў аніякіх перашкод з боку ўладаў ці адміністрацыі рынку пад час збору подпісаў покуль не назіралася.
- Аніякіх праблемаў з уладамі покуль не ўзнікала. Збіраем подпісы па кватэрах і ўжо зладзілі пару пікетаў на вуліцы. Ні міліцыя, ні чыноўнікі, ні адміністрацыя рынку, каля якога ладзім пікеты, аніякіх прэтэнзіяў не выказвалі. Рэакцыя людзей канешне на зборшчыкаў подпісаў за апазіцыянераў бывае розная, але ж сур'ёзных праблемаў ня ўзнікала, - паведаміла кіраўніца салігорскай ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука Ларыса Насановіч.
Кіраўнік штабу Алеся Міхалевіча ў рэгіёне Віктар Яўмененка мае аналагічную інфармацыю:
- Аніякага ціску сябры ініцыятыўнай групы нашага кандыдата покуль не адчулі. Мы мабыць не адразу ўключыліся ў актыўную працу, але ж ужо адчуваем што працэс збору адбываецца ў спакойных умовах. Быў толькі адзін эксцэс, калі "пільная" грамадзянка выклікала міліцыю па факту збору подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы нашага кандыдата. Супрацоўнікі міліцыя, якія прыбылі на месца збору подпісаў, праверылі дакументы ў зборшчыка і развіталіся. Спадзяемся, што такая тэндэнцыя захаваецца да канца выбараў.
Актыўнасці камадаў іншых кандыдатаў, акрамя адзначаных вышэй ды пакватэрных зборшчыкаў з ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, у горадзе заўважана не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international