viasna on patreon

Мінск: Садзейнічаць збору подпісаў за Лукашэнку абавязвалі камендантаў студэнцкіх інтэрнатаў

2010 2010-10-05T17:39:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння адбылося паседжанне ідэалагічнага аддзела Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, на якое прыйшла сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Яна сказала прысутным на паседжанні камендантам студэнцкіх інтэрнатаў універсітэта, што заўтра і паслязаўтра з 16 да 18 гадзін будзе праводзіцца збор подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы, і задача камендантаў – забяспечыць прысутнасць у інтэрнацкіх пакоях пражываючых там студэнтаў (і абавязкова – з пашпартамі). Сябра ініцыятыўнай групы паведаміла, што такім чынам неабходна сабраць  са студэнтаў універсітэта 150 подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства