Нясвіжскія ўлады працуюць толькі з дзяржаўнай прэсай

2010 2010-10-05T09:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такую заяву зрабіў у размове з намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскі час» Ігарам Еўтухам начальнік ідэалагічнага аддзелу Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Карнюшкін.

Ігар Еўтух тэлефанаваў ідэолагу, каб даведацца падрабязнасці візіту ў Нясвіж міністра культуры Літвы Арунаса Гелунаса. Аднак у інфармацыі карэспандэнту выдання было адмоўлена, паколькі ён прадстаўляе незалежную прэсу.

«У свой час былы старшыня райвыканкама Ігар Макар у адказе на ліст ГА „БАЖ“ падкрэсліваў, што як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя выданні працуюць у адных умовах і маюць аднолькавы доступ да інфармацыі, — нагадаў галоўны рэдактар „НЧ“ Аляксей Белы. — Як бачым, гэта не так».

Рэдакцыя «НЧ» плануе ўзняць праблему ў часе найбліжэйшай «гарачай лініі» са старшынём абвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international