Збор подпісаў на пікетах ў Оршы пакуль малаэфектыўны

2010 2010-10-05T15:53:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niakliaeu-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінулыя выходныя ў Оршы былі адзначаны першымі пікетамі па зборы подпісаў. Разам з тым іх вынікі пакуль вельмі сціплыя.

У раёне аўтастанцыі «Цэнтр» у нядзелю жыхары горада маглі падпісацца ў падтрымку Ўладзімера Някляева і Яраслава Раманчука. Пікет праводзіла сябра ініцыятыўнай групы Святлана Малчанава. Нягледзячы на тое, што многія аршанцы жыва цікавіліся будучымі кандыдатамі - за 2 гадзіны было сабрана каля 15 подпісаў.

Яшчэ адзін пікет у той жа дзень праводзіўся ў раёне крамы «Еўраопт» па вуліцы Чарнышэўскага - таксама за Някляева і Раманчука. Праходзіў ён з 12-00 да 13-30, прычым плакат з выявай Уладзіміра Някляева быў прымацаваны да аўтамабіля. Колькасць сабраных подпісаў - каля двух дзесяткаў. За іншых кандыдатаў пікетаў у Оршы выявіць да гэтага часу не ўдалося. У адрозненне ад папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі няма пакуль і пікетаў за Аляксандра Лукашэнку.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international