Супрацоўнікі райвыканкамаў займаюць вядучае месца ў выбарчых камісіях Брэстчыны

2010 2010-10-05T11:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_vykankama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На кіруючых пасадах практычна ўсіх сфармаваных у Брэсцкай вобласці тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у абавязковым парадку прысутнічаюць супрацоўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады. Такую выснову можна зрабіць пасля аналізу дадзеных аб складзе выбаркамаў, створаных у рэгіёне. 

Як правіла, пасаду старшыні, намесніка старшыні альбо сакратара падобных тэрытарыяльных камісій займаюць штатныя ідэолагі або супрацоўнікі аддзела арганізацыйна-кадравай працы адпаведнага райвыканкама.

Найбольш красамоўная сітуацыя склалася ў Столінскім раёне, дзе тэрытарыяльную выбарчую камісію ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, а сакратаром прызначана галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай працы гэтага жа райвыканкама Таісія Багатка. У Маларыцкім выбаркаме ўсе кіруючыя пасады займаюць супрацоўнікі мясцовай раённай "вертыкалі" (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы, начальнік аддзела статыстыкі і сакратар старшыні райвыканкама). Падобная сітуацыя назіраецца і ў Камянцы, дзе выбарчую камісію ўзначалілі начальнік аддзела адукацыі, яго калега па аддзеле арганізацыйна-кадравай працы і  галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international