Ці адгукнецца Макей на прапанову працягнуць дыялог?

2010 2010-10-05T09:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mackevi4.jpg

Дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі можа быць адноўлены. Пра гэта заявіў спікер Форума грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” Сяргей Мацкевіч.

Каментуючы заяву кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея наконт таго, што грамадска-кансультацыйная рада пры адміністрацыі гатова прадстаўляць грамадскія інтарэсы на Форуме грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства”, Сяргей Мацкевіч зазначыў наступнае:

– Калі ва ўладаў будзе шчырае жаданне развіваць гэты кірунак камунікацыі на ўзроўні грамадзянскай супольнасці, першае яны павінны стварыць умовы для нармальнага развіцця грамадзянскай супольнасці. Зараз у Беларусі не нармальная сітуацыя, у тым ліку, напрыклад, артыкул 193.1 дагэтуль існуе. Мы кажам, што дзеянні ўладаў па адлічэнні той жа Таццяны Шапуцькі былі недапушчальныя. Калі гэта ўсё пераглядаецца, то, канешне,  мы вітаем гэты крок і разлічваем, што грамадска-кансультацыйная рада будзе актыўнай найперш на беларускім узроўні, і тут працэс камунікацыі паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю можна зноў аднаўляць. 

Прадстаўнікі трэцяга сектару Беларусі выступілі з сумеснай заявай, у якой прапанавалі грамадска-кансультацыйнай радзе, якую ўзначальвае Уладзімір Макей, магчымасці для больш шчыльнага супрацоўніцтва і запрасілі ўзяць удзел у сустрэчы ўдзельнікаў нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці, якая мае прайсці пры канцы кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international