Віцебск: Праваабаронца Левінаў не трапіў у выбаркамы нават пасля двух судоў

2010 2010-10-05T11:49:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lievinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правозащитник Павел Левинов

Правозащитник Павел Левинов

Ні абласны суд, ні Кастрычніцкі раённы суд Віцебска не задаволілі скаргі грамадзянаў, якія вылучалі Паўла Левінава ў склад абласной выбарчай камісіі і ў склад выбарчай камісіі Першамайскага раёну.

На абодвух судах П.Левінаў прысутнічаў асабіста. Ён распавёў, што паседжанне абласнога суду, якое адбылося 1 кастрычніка, доўжылася амаль 8 гадзін. Спрэчкі вяліся адносна парушэнняў падчас фармавання абласной выбарчай камісіі, аднак суддзя  А.Машарскі так і не прызнаў, што такія парушэнні мелі месца. Аргументы аўтараў скаргі ён назваў “непацверджанымі і галаслоўнымі”, а працэс фармавання абласной камісіі прызнаў бездакорным.

Паводле Паўла Левінава, фармаванне абласной выбарчай камісіі прайшло за 15 хвілін, і ў яе склад не трапілі ні ён, ні  прадстаўнікі партыі БНФ і БСДП (Грамада).

5 кастрычніка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска разглядалася скарга групы грамадзянаў, якія вылучалі Паўла Левінава ў склад выбарчай камісіі Першамайскага раёну.

Прысутны на судзе начальнік аддзела арганізацыйнай і кадравай работы гарвыканкаму В.Пецюль заявіў, што кандыдатура праваабаронцы не была падтрыманая таму, што ён “часта звяртаецца ў суды з заявамі на парушэнні заканадаўства чыноўнікамі гарвыканкаму”.

Суддзя Алена Папова  вырашыла, што фармаванне раённай камісіі прайшло бездакорна, і таксама адхіліла скаргу выбаршчыкаў.

Абедзьве групы грамадзянаў, не знайшоўшы падтрымкі ў судах, збіраюцца падаваць заявы ў пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international