Магілёўшчына: У 20 з 26 выбарчых камісій старшынямі з’яўляюцца супрацоўнікі выканкамаў

2010 2010-10-05T10:48:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/busines_man.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У выніку аналізу складу выбарчых камісій Магілёўшчыны відавочна, што ў кіраўніцтве 26-ці выбарчых камісій Магілёўскай вобласці агулам знаходзіцца 78 чалавек. Больш паловы з іх – 41 чалавек – супрацоўнікі выканаўчых (38 асобаў) і іншых (3 асобы) дзяржаўных  органаў. Супрацоўнікі гэтых органаў з'яўляюцца старшынямі 77% (20-ць з 26-ці) выбарчых камісій, а ў кіраўніцтве двух трацін камісій (17-ць з 26-ці) яны маюць большасць.

У кіраўніцтве выбарчых камісій даволі шмат працаўнікоў сферы адукацыі. Калі ўлічыць тое, што ўстановы адукацыі падначаленыя аддзелам адукацыі пры выканкамах і адміністрацыях, то атрымліваецца, што выканаўчыя органы наўпрост кантралююць 64% асобаў з кіраўніцтва выбарчых камісій (50 з 78-мі) і ў 81%  камісій маюць большасць на кіруючых пасадах (21 з 26-ці).

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што супрацоўнікі выканкамаў пры неабходнасці выканаюць любы загад.

“Спіс кіраўнікоў выбарчых камісій і іх склад сведчаць пра тое, што выбарчыя камісіі цалкам залежаць ад улады. У бліжэйшы час я буду абскарджваць гэта ў абласным суддзе. Астатнія члены камісіі таксама залежаць ад улады, бо па-просту знаходзяцца на працоўным кантракце і падбіралі іх з разлікам на тое, што яны будуць паслухмяна выконваць любыя загады”, - гаворыць праваабаронца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international