Пасля 10-сутачнага арышту і галадоўкі выйшаў на волю Канстанцін Жукоўскі

2010 2010-10-05T09:43:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

4 кастрычніка з ізалятара часовага ўтрымання Петрыкаўскага РАУС выйшаў на волю гомельскі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі.

Усе 10 дзён ён трымаў галадоўку, аб'яўленую ў зале суда ў знак пратэсту супраць рашэння аб яго арышце. 24 верасня Петрыкаўскі раённы суд прызнаў Жукоўскага вінаватым у супраціўленні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. За тыдзень да таго на фестывалі "Кліч Палесся" ў Ляскавічах апазіцыянер быў затрыманы міліцыяй, затым быў збіты невядомымі, пасля чаго трапіў у бальніцу са страсеннем мозгу і іншымі траўмамі. Міліцыя склала пратакол у дачыненні да Жукоўскага аб тым, што ён нібыта лаяўся матам і чапляўся да прахожых, супраціўляўся супрацоўнікам праваахоўных органаў.

На судзе, які прайшоў 24 верасня ў Петрыкаве, у якасці сведак прысутнічалі супрацоўнікі АМАПа, якія, як сцвярджае Жукоўскі, збілі яго. Паказанні апазіцыянера аб тым, што менавіта гэтыя людзі яго збілі, суд не прыняў да ўвагі і арыштаваў Жукоўскага.

"У мяне была медыцынская выпіска, што я хворы і праходжу рэабілітацыю, але суддзя сказаў, што гэта не інваліднасць і дзесяць сутак я змагу прасядзець у ІЧУ. Усе гэтыя дні я трымаў галадоўку. У ізалятары — поўная антысанітарыя, за дзесяць дзён ні разу не было магчымасці памыцца, святло гарэла дзень і ноч, у прыбіральню арыштаваныя вымушаны хадзіць пры відэаназіранні", — сказаў Жукоўскі. Ён накіраваў шэраг скаргаў у пракуратуру наконт парушэння правоў арыштаваных, якія адбываюць пакаранне ў ІЧУ, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international