Большасць інтэрнэт-сайтаў райвыканкамаў Брэсцкай вобласці ігнаруюць прэзідэнцкую выбарчую кампанію

2010 2010-10-04T19:23:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на 4 кастрычніка паведамленне пра стварэнне раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яе кіруючых органаў і месцы знаходжання з'явілася толькі на сайце Лунінецкага райвыканкама (http://luninets.brest-region.by/). Яшчэ на двух афіцыйных сайтах (райвыканкамаў у Івацэвічах і Пінску) лаканічна паведамляецца пра сумесныя паседжанні прэзідыума раённых Саветаў дэпутатаў і раённых выканаўчых камітэтаў па стварэнні раённых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым калі на сайце Пінскага райвыканкама быў змешчаны анонс гэтай падзеі (http://pinsk.brest-region.by/news/art-9413.html), то інтэрнэт-рэсурс Івацэвіцкага райвыканкама абмежаваўся згадваннем факту, што такая выбарчая камісія ў раёне ўтворана . (http://ivacevichi.brest-region.by/news/art-9429.html).

Афіцыйныя сайты астатніх  раёнаў Брэстчыны (усяго ў вобласці 16 раёнаў) пакуль нічога не паведамляюць пра распачатую выбарчую кампанію па выбарах прэзідэнта РБ.    

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international