viasna on patreon

Смаргонь: Абскарджанне ў судзе рашэння аб фармаванні ТВК - безвыніковае

2010 2010-10-04T17:30:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzerh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Дзергачоў спрабаваў праз суд дабіцца ўключэння яго ў склад Смаргонскай раённай выбарчай камісіі. Пасля двух паседжанняў суд вынес адмоўны вердыкт.

Сябра Партыі БНФ Алесь Дзергачоў вылучаўся ў выбарчую камісію шляхам збору подпісаў. У звароце, пад якім паставілі подпісы грамадзяне, яны прасілі ўлічыць, што прапануемы грамадзянін не дапусціць фальсіфікацый.

Але камісія была сфармавана з прадстаўнікоў раённай вертыкалі, дзяржаўных структураў ды праўладных грамадскіх арганізацый. Кандыдатура спадара Дзергачова на паседжанні па фармаванню камісіі нават не абмяркоўвалася.

“Неўключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі Смаргонскага раёна з 2004 года можна разглядаць як праяву дыскрымінацыі па палітычных поглядах, што забаронена і Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах,” – кажа Алесь Дзергачоў.

Першае паседжанне суда адбылося ў непрацоўны дзень, у суботу 2 кастрычніка. Па незразумелых прычынах разгляд справы быў яшчэ перанесены і на панядзелак 4 кастрычніка.

На судзе Алесь Дзергачоў заяўляў аб шматлікіх парушэннях у працэдурах прыняцця рашэнняў райвыканкамам і прэзідыўмам райсавета пры фармаванні выбарчай камісіі. Таксама ён адзначаў і некаторыя парушэнні ў вядзенні самога судовага працэсу. Да прыкладу, незаконнасць даверанасці, па якой юрыст райвыканкама прадстаўляла інтарэсы Прэзідыўма райсавета ў судзе. Але суддзя адхіліла прэтэнзіі і вынесла вердыкт аб тым, што ўсе працэдуры і артыкулы падчас фармавання Смаргонскай выбарчай камісіі выкананыя. Рашэнне суду канчатковае і абскарджванню не падлягае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства