Бараньскія чыноўнікі даюць задні ход

2010 2010-10-04T14:12:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ostanovka-1-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялі "Праваабаронцы за свабодныя выбары», рашэннем Бараньскага гарвыканкаму № 166 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», збор подпісаў у горадзе Барань, які адміністрацыйна адносіцца да Аршанскага гарсавету , быў забаронены на прыпынках грамадскага транспарту.

Дадзенае рашэнне было раскрытыкавана актывістамі ініцыятыўных груп, паколькі ў горадзе Орша на прыпынках збіраць подпісы было можна, а ў Барані - нельга.

І вось зараз Бараньскія чыноўнікі вырашылі даць задні ход. У мясцовай газеце апублікавана рашэнне Бараньскага гарвыканкаму № 168 "Аб унясенні змяненняў у рашэнне № 166 ад 21.09.2010». Сэнс гэтага рашэння - у сувязі з тлумачэннямі Цэнтрвыбаркаму ў папярэдні варыянт дакумента ўносяцца змены. Зараз на прыпынках грамадскага аўтатранспарту збор подпісаў дазваляецца.

Для назіральнікаў відавочна, што такое кіданне выканаўчай улады з боку ў бок сведчыць аб непрафесіяналізме і несамастойнасці мясцовых чыноўнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international