viasna on patreon

Бяроза: Райвыканкам усё паведаміў, але нічога не патлумачыў

2010 2010-10-04T13:48:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі атрымалі з райвыканкама паведамленні за подпісам намесніка старшыні Яўгена Тарасюка пра тое, што іх не ўключылі ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі.

Дадзены адказ раённыя чыноўнікі “параілі” абскардзіць у Брэсцкім аблвыканкаме, нават паведамілі яго адрас (г. Брэст, вул. Леніна, 11). Аднак прычыну, па якой Т.Шчапёткіну і С.Русецкага не ўключылі ў склад камісіі, - што цікавіць іх найбольш! - не паведамілі.

Таксама Т.Шчапёткіна атрымала ад чыноўнікаў адказ на запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў - просьбу паведаміць ёй пра месца і час паседжання па фармаванні выбарчай камісіі. Гэты адказ выглядае братам-блізнюком вышэйзгаданых паведамленняў, зазначае яго адрасатка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства