Гародня: Першыя факты прымусовага падпісання за Аляксандра Лукашэнку

2010 2010-10-04T13:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні зафіксаваныя першыя факты прымусовага падпісання за Аляксандра Лукашэнку.

У дзіцячым садку №73, які знаходзіцца па вуліцы Дзяржынскага-133, тых супрацоўнікаў дашкольнай установы, якія не хочуць падпісвацца ў падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы, прымушаюць пісаць пісьмовыя тлумачэнні.  А ў дамах на вуліцы Церашковай (№38, 40, 42) сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі хадзілі з ужо запоўненымі друкаванымі падпіснымі лістамі. Прычым, калі жыхары, унесеныя ў спісы, адмаўляліся падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку, зборшчык подпісаў ставіў насупраць іх прозвішча пазнаку “отказ”.

Гарадзенскія незалежныя назіральнікі расцэньваюць такія праявы адміністратыўнага ціску як брутальнае парушэнне выбарчага заканадаўства і дыскрамінацыю грамадзянаў у правах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international