У Жабінцы быў затрыманы жыхар вёскі Старое Сяло Васіль Андрасюк

2006 2006-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага 2006 году а 15 гадзіне ў Жабінцы на "Мікрараёне" чарговы раз быў затрыманы грамадзкі актывіст, жыхар вёскі Старое Сяло, Васіль Андрасюк, якога супрацоўнікі міліцыі даставілі ў мясцовы РАУС.
Спачатку ў райаддзеле ня ведалі, што рабіць з Андрасюком: раіліся, званілі ў Берасьце па кансультацыю, спрабавалі прымусіць затрыманага "адкатаць пальчыкі", апошні аргумантавана адмовіўся, маўляў, гэта не крымінальная справа.
Руплівы ўчастковы інспектар Іваноў А.В. праявіў ініцыятыву і зазірнуў у Васілёву торбу. Радасьці жабінкоўскіх праваахоўнікаў не было межаў, калі яны ўбачылі ў ёй праваабарончы бюлетэнь "Права на волю", - і такім чынам, нарэшце, была знойдзена падстава для складаньня пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні. Бюлетэні канфіскавалі, падлічыўшы і склаўшы "Акт із'ятія", які падпісалі ўчастковы інспектар Іваноў, панятыя Супруновіч А.І. і Севярынчык В.А. На Васіля Андрасюка за подпісам начальніка Жабінкоўскага РАЎС складзены пратакол па ч.3 арт. 172 -- "Распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных".
Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international