Брэст: Старшыня аблвыканкама фактычна прызнаў фальсіфікацыю вынікаў папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў

2010 2010-10-04T01:20:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sumar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

Падчас прэс-канферэнцыі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ, якая адбылася 30 верасня, кіраўнік рэгіёна нечакана узгадаў пра папярэднюю прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі і зрабіў сенсацыйную заяву.

Адказваючы на пытанне пра захады уладаў падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта РБ, што распачалася ў Беларусі, Канстанцін Сумар заявіў, што настойваў на тым, каб гэтая кампанія максімаольна дэмакратычна, дзеля чаго былі ўнесены змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама, якое тычылыся месцаў для пікетавання, дзе забаронены збор подпісаў на карысць патэнцыйных кандыдатаў у прэзіденты.РБ.

Аднак пасля гэтага старшыня аблвыканкаму раптоўна ўзгадаў прэзідэнцкія выбары 2006-га года і ўзгадаў, што тады Аляксандра Лукашэнку на Брэстчыне падтрымала так шмат людзей, “што нам прыйшлося на 16 тысячаў зменьшыць колькасць тых, хто за яго прагаласаваў”.

Фактычна старшыня албвыканкаму прызнаў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў ў 2006-м годзе ў брэсцкім рэгіёне былі сфальсіфікаваныя. Раней на гэтую тэму выказваўся выключна сам Аляксандр Лукашэнка на сустрэчах з журналістамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international