viasna on patreon

У Мазырскім раёне “забылі” надрукаваць поўны склад выбарчай камісіі

2010 2010-10-03T23:49:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palesse_life.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

У Мазырскім раёне ў мясцовым друку так і не з’явіўся ў семідзённы тэрмін поўны спіс раённай выбарчай камісіі, як тое патрабуе заканадаўства.
У Мызырскім раёне “забылі” надрукаваць у мясцовым друку спіс утворанай раённай выбарчай камісіі. Тым самым быў груба парушаны Выбырчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, артыкул 34 (частка 6), які патрабуе: “рашэнне аб утварэнні камісій у семідзённы тэрмін з дня яго прыняцця публікуецца у друку… У рашэнні ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумары тэлефонаў камісіі”.  
Замест гэтага мазырская грамадска-палітычная газета “Жыццё Палесся” (заснавальнікі: Мазырскі райвыканкам і Мазырскі райсавет) ў №154 ад 1 кастрычніка бягучага года надрукавала дзве інфармацыі на тэму выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У адным пад назвай “В составе комиссии – 13 человек” паведамляецца аб паступіўшых дакументах ад грамадзян, працоўных калектывах, грамадскіх аб’яднанняў, кіруючых органаў палітычных партый з просьбай ўключыць у склад раённай выбарчай камісіі 17 чалавек. У матэрыяле гаворыцца, што прынята рашэнне аб утварэнні раённай выбарчай камісіі, згодна заканадаўству, з масімальнай колькасці - 13 чалавек. Аднак у гэтай інфармацыі не апублікаваны спіс Мазырскай раённай выбарчай камісіі: прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумары тэлефонаў камісіі.
У другой інфармацыі гэтага ж нумару газеты пад назвай “Решены организационные вопросы” ўтрымліваюцца звесткі аб першым паседжанні раённай выбарчай камісіі, якое адбылася 27 верасня. У паведамленні гаворыцца аб выбранні яе старшыні - Пашынскага Міхаіла Мікалаевіча, намесніка старшыні - Прыходзькі Юліі Міхайлаўны і сакратара - Байковай Веранікі Анатольеўны. У гэтай інфармацыі акрамя кіраўнічага складу камісіі, астатніх прозвішчаў сябраў камісіі няма. У публікацыі ўказаны час работы выбарчай камісіі, але не указаны месца яе знаходжання і тэлефоны, як гэта патрабуе Выбарчы кодэкс.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства