viasna on patreon

Сябра АГП? Такіх не бяруць у старшыні…

2010 2010-10-03T20:39:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maliarchuk-copy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу, 1 кастрычніка, у Вілейцы прайшло першае паседжанне раённай выбарчай камісіі. У склад Вілейскай камісіі па выбарах вылучаліся двое прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў – Бугай Іван Эдмундавіч, сябра Партыі БНФ, і Уладзімір Архіпавіч Малярчук, сябра АГП. У камісію ўключылі толькі аднаго, Малярчука. Тым не менш, сярод 13 сябраў Вілейскай камісіі аказаўся адзін апазіцыянер.

На першым паседжанні абіралі старшыню камісіі і яе сакратара. Каб не Уладзімір Малярчук, гэтыя выбары адбыліся б на безальтэрнатыўнай аснове. Але ён, па словах іншых сябраў камісіі, “нясціпла” прапанаваў сваю кандыдатуру. Адкрытым галасаваннем быў выбраны “правільны” старшыня.

Тады спадар Малярчук, спасылаючыся на міжнародную практыку, заклікаў на пасаду намесніка выбраць апазіцыянера, у дадзеным выпадку – самога Уладзіміра Архіравіча. І ў гэтым выпадку амаль адзінагалосна быў падтрыманы іншы прэтэндэнт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства