Бялынічы: Старшынёй раённай камісіі абрана галоўны ідэолаг раёна

2010 2010-10-03T20:29:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці 29 верасня адбылося першае пасяджэнне Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні разглядалася пытанне аб выбарах кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі. У выніку галасавання старшынёй Бялыніцкай раённай камісіі абраная начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава, якая раней узначальвала раённую выбарчую камісію на мясцовых выбарах вясной гэтага года. У склад камісіі Ірына Уладзіміраўна вылучалася ад Бялыніцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Намеснікам старшыні камісіі стаў Сяргей Шут, які быў вылучаны ў склад камісіі ад выбаршчыкаў працоўнага калектыва дзяржаўнай установы “Бялыніцкі цэнтр фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы”. Дарэчы, Сяргей Мікалаевіч і з’яўляецца дырэктарам вышэйназванай установы.

Сакратаром камісіі абраная Лідзія Шчацінка, якая вылучалася ў склад камісіі ад выбаршчыкаў працоўнага калектыва  работнікаў Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта. Лідзія Аляксандраўна працуе начальнікам аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Бялыніцкага райвыканкама.

Узнікае пытанне, ці можа аб’ектыўна працаваць раённая камісія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі ўсё яе кіраўніцтва складаюць два супрацоўнікі райвыканкама і кіраўнік бюджэтнай установы, пры тым, што дзеючы прэзідэнт таксама з’яўляецца прэтэндэнтам на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international