viasna on patreon

Валерыя Шчукіна пакаралі на мільён рублёў

2010 2010-10-01T19:14:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchukin.jpg
Валерый Шчукін

Валерый Шчукін

Суд Ленінскага раёну Магілёва сёньня аштрафаваў праваабаронцу Валерыя Шчукіна на трыццаць базавых велічыняў — гэта адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў.

Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў яго вінаватым у вырабе, дастаўцы й распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем беларускага заканадаўства.

Валерыя Шчукіна затрымалі 8 жніўня. У машыне, якой ён прыехаў у Магілёў, міліцыянты знайшлі і канфіскавалі 24 тысячы асобнікаў газэты «Наш дом», а таксама пяць з паловай тысяч брашур, прысьвечаных правам жанчын.

Валеры Шчукін вінаватым сябе не прызнае й заяўляе, што будзе абскарджваць вырак Ленінскага суду Магілёва ў абласным судзе. Ён будзе дамагацца вяртаньня сваёй маёмасьці — друкаванай прадукцыі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства