Корбан, Стральцоў… Хто наступны?

2010 2010-10-01T17:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stralcou_ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два дні запар тэлефон Алеся Стральцова абрывае нейкі Сяргей Іванавіч, які надта хоча пагутарыць з актывістам наконт даўняй “справы 14-ці” і яе фігурантах. Гэты супрацоўнік невядома якой сілавой структуры пагадзіўся нават прыехаць на сустрэчу сам.

Такой увагай да сваёй персоны Стральцоў моцна абураны: “Калі ўся еўрапейская супольнасць асудзіла крымінальны пераслед удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, што адбылася ў студзені 2008 году, калі ўлады пад націскам грамадскасьці, хаця і неахвотна, вымушаны былі амніставаць асуджаных па гэтай справе, дык вяртаньне да гэтага зараз проста абсурдна. Усё даўно трэба было спыніць”.

Тым не меней, 1 красавіка, у другой палове дня Алесь Стральцоў пагадзіўся сустрэцца з аператыўнікам, каб асабіста высьветліць, што і каму ад яго трэба.

У той жа час, сёньня раніцай у падобную сітуацыю патрапіў і яшчэ адзін актывіст – Алег Корбан. Яму патэлефанаваў следчы з Партызанскагу РУУСа г. Мінска, які назваў сябе Смолярам і катэгарычна запрасіў на гутарку, паведаміўшы, што што яго трэба дапытаць па справе суду над “маладафронтаўцамі” па арт 193.1. Крымінальнага Кодэксу.  Корбана папярэдзілі, што калі ён не пагодзіцца, яго даставяць на допыт пад канвоем.

Супастаўляючы гэтыя факты, дзе падставаю для выклікаў становяцца даўно забытыя крымінальныя справы, кладваецца ўражаньне, што ўлады рыхтуюць чарговую расправу, над актыўнымі ўдзельнікамі грамадскіх рухаў і арганізацый.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international