Рашэнні аб фармаванні Аршанскай гарадской і Аршанскай раённай камісій абскарджаны ў судзе

2010 2010-10-01T15:40:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарадскі камітэт Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" накіраваў у суд скаргу на рашэнне гарвыканкама і Прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў аб фармаванні Аршанскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі.

Заяўнік лічыць, што "дзеянні і рашэнне Прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў і Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта … незаконныя, ушчамляюць канстытуцыйныя правы грамадзян". Зацікаўленыя асобы былі апавешчаны са спазненнем пра дату  і час правядзення паседжання органаў, якія ўтвараюць камісію, і ў сувязі з гэтым іх прадстаўнік не меў магчымасці ўдзельнічаць у абмеркаванні дадзенага пытання. Крытэрыі адбору сяброў камісіі невядомы, прычына, па якой прадстаўнік не ўключаны ў склад камісіі, не растлумачана, акрамя таго, кандыдатуры, вылучаныя ў склад камісіі, не абмяркоўваліся наогул і не агучваліся. У сувязі з гэтым заяўнік просіць рашэнне аб фармаванні камісіі прызнаць незаконным.

Аналагічную скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы накіраваў і раённы камітэт партыі "Справядлівы свет".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international