Гомельскі абласны суд палічыў правамоцным неўключэнне апазіцыянераў у склад камісіі

2010 2010-10-01T15:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласныя структуры партый «Справядлівы свет», АГП і БНФ спрабавалі праз суд аспрэчыць адмову прэзідыуму Гомельскага аблвыканкаму і Савета дэпутатаў уключыць у склад абласной выбарчай камісіі прадстаўнікоў партый. 1 кастрычніка абласны суд вынес рашэнне па скарзе, у якім адзначыў, што камісія створана правамоцна, парушэнняў заканадаўства няма. Больш таго — прэзідыум пры фарміраванні камісіі праявіў зверхдэмакратычнасць — 2/3, а не 1/3 членаў абласной камісіі — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Хто на самой справе прадстаўляе ў Гомелі грамадскасць — мы раней пісалі.

У скарзе ў суд кіраўніцтва абластных структур партый зазначала, што пры фармаванні камісіі не абмяркоўваліся кандыдатуры, не тлумачылася, чаму прадстаўнікоў партыі КПБ уключаюць у склад камісій, а, напрыклад, АГП -не. Апазіцыянеры ставілі пад сумнеў празрыстасць і дэмакратычнасць пры ўтварэнні камісіі.

Такое рашэнне суда не было нечаканасцю. Улады праз дзяржаўныя СМІ папярэдзілі, што не павінны нікому нічога тлумачыць. Напрыклад, у апошнім нумары гомельскай газеты «Савецкі раён» напісана: «Каб прадухіліць розныя плёткі наконт фармавання выбарчых камісій, Ірына Абрамцава (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы гарвыканкама) асобна падкрэсліла, што па дзейнічаму заканадаўству органы, фарміруючыя камісіі, не маюць ніякх квотаў на абавязковы ўдзел у працы выбарчых камісій тых ці іншых кандыдатаў,палітычных партый ці грамадскіх аб'яднанняў. Таксама яны не абавязаны ні перад кім даваць справаздачу за абгрунтаванасць прынятага рашэння».(http://sr-smi.gomel-region.by/ru/numbers?art_id=944)

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international