Яўгена Якавенку зноў хочуць прызваць у войска

2010 2010-10-01T21:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adkaz_minabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра ствараемай партыі Беларуская Хрысьціанская Дэмакратыя Яўген Якавенка, які ў чэрвені гэтага году быў асуджаны да 1 году абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу за патрабаваньне альтэрнатыўнай грамадзянскай служба, атрымаў адказ з Міністэрства абароны на сваю заяву, у якой прасіў прадставіць магчымасьць прайсьці  альтэрнатыўную грамадзянскую службу. У лісьце за подпісам вайсковага камісару Гомельскага гарвыканкаму палкоўніка Яфімчыка прызыўніку паведамляецца, што "перапіска з ім па дадзеным пытаньні спыняецца" (фота). 

Акрамя гэтага на мінулым тыдні Яўген Якавенка быў запрошаны па тэлефоне ў ваенкамат, дзе яму зноў спрабавалі ўручыць позву на расейскай мове. Прапанова прызыўніка зрабіць ім пераклад позвы на беларускую мову была адхілена супрацоўнікамі ваенкамату.  

Гісторыя непаразуменьня Якавенкі з ваенкаматам досыць працяглая і блытаная: то на яго заводзілі адміністрацыйную справу і суд аштрафаваў прызыўніка за няяўку без паважных прычын на “мерапрыемствы прызыву”, потым касацыйная інстанцыя адмяніла пастанову суду і накіравала справу на перагляд, у выніку якога прызыўнік быў апраўданы. Аднак амаль адначасова была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 435.1 КК за ўхіленьне ад вайсковага прызыву і вынесены прысуд у выглядзе 1 году абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Пры гэтым падчас разгляду крымінальнай справы той факт, што адміністрацыйная справа была перагледжана і прызыўнік па ёй апраўданы, у крымінальным працэсе паслужыла абцяжарваючым фактарам, які трактаваўся як сістэматычнасьць парушэньняў. Пазьней да асуджанага была ўжытая амністыя, што вітала Міжнародная амністыя, якая сачыла за лёсам моладзевага актывіста.    

Насамрэч Яўген Якавенка патрабуе законнага права на праходжаньне альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, замацаванага ў Канстытуцыі краіны. Ён матывуе нежаданьне праходзіць вайсковую службу сваімі пацыфісцкімі перакананьнямі. Таксама ён патрабаваў, каб позвы з ваенкамату прадастаўляліся яму на адной з дзяржаўных моваў – па-беларуску.

30 cакавіка гэтага году распараджэньнем прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб альтэрнатыўнай службе".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international