Актывісты супраць праекта забудовы в.Гандлёвай у Мінску

2010 2010-09-30T17:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anton_astapovich1.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры прыняло заяву, у якой выказвае абурэнне рашэннем навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Па выніках пасяджэння быў узгоднены афіцыйны праект па рэканструкцыі вуліцы Гандлёвай у гістарычным цэнтры сталіцы.

Як тлумачыць адзін з аўтараў заявы Антон Астаповіч, цяпер вуліцу забудуюць старажытнымі муляжамі з сучасным дызайнам. Альтэрнатыўны праект, прапанаваны спецыялістамі з таварыства, быў адхілены:

З аргументацыяй, што ўкладзены вялікія бюджэтныя грошы ў праектаванне, з аргументацыяй з боку намесніка старшыні камітэта архітэктуры Мартынава, што мы павінны разглядаць гэты праект, прыгожы ён ці не, адкінуўшы ўсе прававыя і метадычныя аспекты, у сувязі з тым, што навуковы кіраўнік праекта Наталля Баранец і сябра навукова-метадычнай рады Сяргей Багласаў нават сфальсіфікавалі пэўныя гістарычныя дадзеныя ў сваіх выступах, яны ўсё ж прынялі рашэнне зацвердзіць за аснову варыянт мінскпраекта.

Са слоў Антона Астаповіча, неяк абскардзіць рашэнне рады пры міністэрстве і дамагчыся прыняцця альтэрнатыўнага праекта рэканструкцыі практычна немагчыма. Старшыня таварыства аховы помнікаў мяркуе, што гэта рашэнне – яшчэ адзін крок да поўнага знішчэння гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international