Пасьля таго, як у Салігорску, стартавалі кампаніі "Достал!" і "Мы хочам новага!", салігорскія маладафронтаўцы адчулі на сабе ціск спэцслужбаў

2006 2006-02-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе сайт Маладога фронту http://mfront.net
Ціск на маладафронтаўцаў распачаўся пасьля таго, як у нядзелю горад прачнуўся замаляваны надпісамі "Достал!" і "Мы хочам новага!", якіх за ноч зьявілася каля трохсот(!). Такога небывалага для Салігоску "нахабства" ўлады яшчэ ня бачылі і таму на дапамогу былі выкліканыя супрацоўнікі КДБ з Менску, каторыя ўжо ў панядзелак распачалі разбор палётаў.

У панядзелак, 6 лютага, у аддзяленьне міліцыі, разам з бацькам, быў выкліканы Яўген Мядзьведзеў. На допыце ў Яўгена запытваліся пра структуру МФ у Салігорску, цікавіліся праз каго ідуць у горад матэрыялы, прымушалі падцьвердзіць, што усё гэта справакаваў Шыла Іван (лідэр салігорскіх маладафронтаўцаў, каторага раней ужо выклікалі разам з бацькам на допыты і адміністратыўную камісію).

У аўторак, 7 лютага, супрацоўнік крымінальнага вышуку Шарко Аляксандар прыйшоў у школу № 4, дзе навучаюцца актывісты Маладога Фронту Мядзьведзеў Яўген, Астапеня Рыгор, Бондар Віталь, Шкраба Яўген, Пушча Яўген і Шыла Іван. У прысутнасьці сацыяльнага пэдагога ў хлопцаў бралі тлумачэньні пра зьяўленьне ў горадзе надпісаў. Маладафронтаўцам пагражалі, абражалі і запэўнівалі, што пра ўсё даведаюцца і пакараюць за антыдзяржаўную дзейнасьць.

На Шыла Івана, каторага выклікалі на размову з супрацоўнікам КДБ у прысутнасьці дырэктара, склалі пратакол за абразу дзяржаўнага службоўца. Пратакол быў складзены за тое, што Іван зазначыў Сьньковай Вользе, дырэктару школы, што ў яе гібкі хрыбет, таму яна так перад ўсімі і кланяеца. У размове з Іванам, супрацоўнік спэцслужбаў зазначыў, што салігорская школа № 4 самая небясьпечная ў Менскай вобласьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international