У судзе абскарджваецца рашэнне аб стварэнні Бярозаўскай раённай камісіі

2010 2010-10-01T08:46:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі падалі скаргі ў суд Бярозаўскага раёна. Яны просяць прызнаць рашэнне прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета і Бярозаўскага райвыканкама па стварэнню Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі незаконным і ўключыць іх у склад камісіі.

Т. Шчапёткіна і С.Русецкі былі вылучаны ў камісію шляхам збору подпісаў  выбаршчыкаў, якія таксама дэлегавалі іх на адпаведнае паседжанне па фармаванні камісіі. Аднак дату і час правядзення паседжання ім не паведамілі, хаця яны дадаткова прасілі аб гэтым пісьмова, дасылаючы заявы на імя старшыні Бярозаўскага райвыканкама, у прэзідыум Бярозаўскага райсавета. Імі нават быў пакінуты адпаведны запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў выканкама. Перад паседжаннем у тэлефонных размовах супрацоўнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму дату і час паседжання не назваў, а параіў ім звяртацца на сайт райвыканкаму. Такое паведамленне на сайце райвыканкаму з’явілася  раніцаю 28.09.2010 каля 8 гадзін 30 хв., г. з. у той час калі паседжанне ўжо пачалося. А пісьмовае паведамленне пра тое, каб глядзелі на сайт райвыканкаму было імі атрымана праз шэсць з паловай гадзін пасля завяршэння паседжання і ўтварэння камісіі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international