Магілёў: У кіраўніцтве абласной выбарчай камісіі “правераныя кадры”

2010 2010-09-30T17:13:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bukhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Бухель

Барыс Бухель

Сёння, 30 верасня, адбылося першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі. Пасяджэнне было адкрытым і праваабаронца Барыс Бухель здолеў патрапіць на яго. Акрамя яго на пасяджэнні прысутнічалі два журналісты, адзін з іх - Уладзімір Лапцэвіч з недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

“Пасяджэнне праходзіла спакойна, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - нічога новага не здарылася. Былі абраныя ўжо вядомыя нам па мінулых выбарах старшыня камісіі – спадар Берастаў, намеснік старшыні камісіі - спадар Беланогаў, сакратар - спадарыня Макаранка.”

Нагадаем, што ў Магілёве ўпершыню за апошнія 16 год праваабаронцаў пусцілі на першыя пасяджэнні раённых выбарчых камісій (Кастрычніцкай і Ленінскай г.Магілёва) і Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international